Гарадзенскія студэнты шукаюць грошы на аднаўленне старога парку сядзібы Станіславова

|

Гэты парк нам не падабаўся з таго моманту як мы паступілі ва ўніверсітэт. Кожны дзень, праходзячы побач, мы марылі, каб яго пераўтварыць, зрабіць яго непаўторным і запамінальным, каб пра яго казалі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой”, – кажа адна з аўтараў праекта Ірына. На трэцім курсе ў раскладзе з’явіўся прадмет “Асновы праектавання”. Студэнты вырашылі ўзяцца за праект разам з выкладчыкам. На паперы ўсё ўжо гатова.


“Праектуючы яго, мы хацелі зразумець дух месца, наблізіць яго вонкавае аблічча да эпохі Панятоўскага, узнавіць яго такім, якім было раней”, – кажа Ірына і дадае, што гэта было няпроста, бо якіх-небудзь дадзеных аб абліччы парку ў цэлым няма, толькі кароткія згадкі ў архіўных дакументах. Такіх аб’ектаў, да якіх дакранаўся сам кароль, у Гродне засталося няшмат, і студэнты вельмi хацелася б захаваць гэтую невялікую спадчыну.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Пры вывучэнні парку студэнты выявілі некалькі відаў ліпы буйналіставой, меркавана высаджанай пры заснаванні парку ў эпоху Панятоўскага. Для пацверджання гіпотэзы, моладзь паспрабавала даведацца хаця б прыблізны ўзрост дрэў.


“Мы вызначалі яго шляхам дэндрахраналагiчнага метаду: даўжыню акружнасці дрэва на вышыні 1,3 м памнажалі на каэфіцыент пераліку для ліпы буйналіставой 1,1. У выніку мы высветлілі, што самай старой ліпе ў парку – 286 гадоў, самай маладой – 165”.


 

Сама сядзіба Станіславова была пабудавана ў другой палове XVIII стагоддзя па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Рэгулярна-прамянёвае планаванне парку з галоўнай восевай дамінантай – лiпавай алеяй – дапаўняла архітэктурную кампазіцыю комплексу позняга барока. У другой палове ХІХ стагоддзя рэгулярны парк быў ператвораны ў пейзажны, са зменай трасіроўкі дарожна-сцежкавай сеткі і максімальным захаваннем існуючага асартыменту дрэў і хмызнякоў, якіх было 80 відаў. Плошча парку была 5,2 га. У 1982 годзе на мяжы з паркам пабудавалі шматпавярховікі, што і паслужыла кардынальнай яго змене, знішчаючы значную частку насаджэнняў.

 

Згодна з праектам, распрацаваным студэнтамі, запланавана высадка новых прышчэпленых формаў вяза, ліпы, рабіны, бярозы – усё ў традыцыях старадаўніх сядзіб. Старыя дрэвы плануюць захаваць не ўсе, бо многія ўжо высахлі. Таксама плануецца памяняць і форму парку – стварыць уваходную, зону аформленную ў выглядзе аркі, якая візуальна аддзеліць сучасную вуліцу ад зялёнай тэрыторыі. У цэнтры парку плануецца стварыць мемарыяльную зону з лаўкамі, а таксама адрадзіць ліпавую алею.

 

 

Увасобіць у жыццё праект можна і нават трэба, але ўсё ўпіраецца ў фінансаванне. Калі нават і прафінансуюць, то трэба яшчэ сумленнае выкананне. Бо на азеляненне парку Жылібера сыходзілі немалыя грошы, аднак ўсё там павымярзала. За нашым паркам догляд быў бы гарантаваны, бо з універсітэтам побач і студэнтаў тут шмат“.

 

На рэалізацыю праекта студэнтам трэба каля 20 млрд рублёў.

 

 

26 сакавіка гарадзенцы ўдзельнічалі са сваім праектам у мясцовым ІнвестУікэндзе. Іх ідэю адразу адхілілі і прапанавалі ўдзельнічаць у праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва, дзе больш шанцаў знайсці грант на прасоўванне такога праекта.