Закон: Хатнім жывёлам у Беларусі давядзецца маўчаць з 23:00 да 7:00

, |

З праекта вынікае, што “час цішыні” не распаўсюджваецца толькі на службовых жывёл падчас выканання імі службовых абавязкаў, перадае “Еўрарадыё”.

 

Гаспадары хатніх жывёл будуць абавязаны забяспечыць цішыню ў кватэрах шматкватэрных і блокавых жылых дамоў, у аднакватэрным жылым доме, у якім жыве некалькі наймальнікаў (уласнікаў). Час цішыні з 23:00 да 7:00 распаўсюджваецца і на тэрыторыі каля дамоў.

 

Таксама праект закона прадугледжвае, што калі знікаюць зарэгістраваныя сабакі і коткі, іх уладальнікі будуць абавязаныя на працягу трох дзён звярнуцца з заявай у арганізацыю, якая займаецца непасрэдна рэгістрацыяй хатніх жывёлаў. Калі ж грамадзяне не выканаюць гэтага патрабавання, адпаведныя службы палічаць, што яны пазбавіліся ад жывёлы.

 

Калі закон будзе прыняты, у кватэры шматкватэрнага ці блакаванага жылога дома, у якой жыве адзін уласнік (наймальнік), можна будзе ўтрымліваць не больш за двух жывёлаў (двух сабак, альбо двух котак, альбо аднаго сабаку і адну котку). У выпадку, калі ў кватэры жывуць некалькі ўласнікаў (наймальнікаў), адна сям’я зможа мець толькі аднаго сабаку ці адну котку.