Гарадзенскі хлеб са шпікам уразіў маскоўскіх рэстаратараў

|

“Нядаўна пачулі шмат станоўчых водгукаў ад маскоўскіх рэстаратараў пра хлеб са шпікам з Гродна. Гэты той самы гатунак элітнага хлеба, які на адным з нашых мерапрыемстваў мы адкрылі і пачалі прасоўваць у Расею”, – адзначыў Аляксандр Альшэўскі.

 

Паводле яго слоў, было прыемна чуць захопленыя водгукі як рэстаратараў, так і кліентаў рэстаранаў. “Пастаўкі гэтага прадукту будуць развівацца”, – запэўніў гендырэктар агенцтва.

 

Ён нагадаў, што ў снежні 2015 года быў сфарміраваны кансалідаваны дыстрыб’ютарскі цэнтр беларускай прадукцыі ў Расіі. На дадзены момант цэнтр працуе ў чатырох федэральных акругах: Сібірскім, Далёкаўсходнім, Цэнтральным і Паўночна-Заходнім. Праект аказаўся запатрабаваным як расійскімі спажыўцамі, так і беларускімі пастаўшчыкамі. 

 

Таксама Альшэўскі распавёў, што вынікам дзейнасці цэнтра ў напрамку пашырэння беларускіх хлябоў стаў гадавы кантракт на пастаўку на $1,5 млн. “Улічваючы, што хлеб – прадукт недарагі, гэта досыць сур’ёзная сума”, – растлумачыў Аляксандр Альшэўскі. Паводле яго слоў, рыхтуюцца партыі замарожаных хлябоў, якія будуць дастаўлены ў тым ліку ў самыя далёкія рэгіёны Расіі, перадае Белта.