Археалагічная знаходна можа перапісаць гісторыю Гродна

|

“На гэтым тыдні ля Зарыцы была зроблена сенсацыйная находка”, – піша блогер. З яго словаў, пад час пракладкі камунікацый для прыватнага дому коўш экскаватара наткнуўся на драўляную канструкцыю – рэшткі зрубу з бярвенняў памерам 2 на 2 метры.

 

 

Калі пасля гэтага гаспадар, грамадзянін С, прыгледзеўся на паднятай з глыбіні зямлі, то заўважыў мноства керамікі, драўляных і касцяных вырабаў. Сярод усіх прадметаў найбольш цікаваю падалася драўляная фігурка.

 

 

Старажытная фігурка з Зарыцы

 

Завярнуўшы знаходку ў пакет, грамадзянін С. неадкладна звязаўся з гісторыкамі, каб пракансультавацца. Бліжэйшым часам усе артэфакты і месца знаходак будуць прад’яўлены спецыялістам.

 

Без даследванняў вызначыць прызначэнне месца і перыяд існавання даволі складана, мяркуе Мечыслаў Супрон. “Хутчэй за ўсё, гэта паселішча, і даволі вялікае, перыяду жалезнага веку. (С. знайшоў кавалак жалезнага наканечніка)”.

 

 

Рэчка Зарачанка. Калісьці тут было старажытнае паселішча

 

Магчыма, ля былой вёскі Зарыца захаваліся рэшткі гарадзішча. “Калі гэта сапраўды так, – разважае краязнаўца,- дык няма сумневу, што тут першапачаткова знаходзілася старажытная Гародня перыяду ранняга сярэднявечча, якая пасля пажару або набегу ворагаў была знішчана, а пазней перанесена на новае месца – ля ўпадзення Гараднічанкі ў Нёман”.

 

 

 Фота Мечыслава Супрона