“Беларусачкi” дапамагалі гараджанам развучваць нацыянальныя танцы

|

Ідэя правядзення прома-акцыі ў нас была з самага пачатку падрыхтоўкі да конкурсу. І калі гандлёвы цэнтр  OldCity, пасля таго, як мы звярнуліся да іх з просьбай аб спонсарскай дапамозе, прапанаваў нам правесці мерапрыемства на іх тэрыторыі, усё склалася як найлепей“, – распавядае  арганізатар конкурсу  Андрэй Чэпялюк

Фармат майстар-класу па этнатанцам быў абраны нездарма. Ён прадугледжваў найбольшы інтэрактыў і вабіў далучыцца нават мінакоў, што прыйшлі ў гандлёвы цэнтр па сваіх справах. 

 

Нам вельмi пашанцавала з вядоўцам майстар-класа, Антосем Янкоўскім, які спачатку навучыў ўдзельніц нашага конкурсу ўсім традыцыйным танцам, каб потым, падчас акцыі, яны змаглі самі паказваць патрэбныя рухі і вучыць усіх жадаючых. Вельмі прыемна было бачыць такую колькасць ахвотных далучыцца да нашых этнатанцаў. Па самых сціплых падліках адначасова танчылі на працягу ўсёй акцыі не менш за пятнаццаць параў, часам гэта лічба даходзіла да дваццаці. Людзі падыходзілі, цікавіліся і самім конкурсам. Таму, я лічу, што прома-акцыя ўдалася, і ў конкурсе  мы ўбачым тых, хто сапраўды прыйшоў дакрануцца да беларускай культуры і падтрымаць ужо знаёмых ім удзельніц», – распавёў Андрэй Чэпялюк

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Самыя актыўныя ўдзельнікі “этнатанцаў” атрымалі запрашальныя квіткі на конкурс “Гарадзенская беларусачка -2016”, які пройдзе 23 красавіка, у канцэртнай зале ГрДУ ім. Янкі Купалы.