Збіраць і захоўваць вусную гісторыю навучаць на летняй школе ў Празе

|

На практычных варкшопах студэнтам будзе прадэманстравана, як правесці вуснагістарычнае інтэрв’ю, як прааналізаваць і інтэрпрытаваць яго, а таксама як архіваваць сабраныя дадзеныя. У выніку арганізатары імкнуцца выпрацаваць пэўныя тэарэтычныя, метадалагічныя, этычныя і архіўныя стандарты вуснай гісторыі.

 
Усе, хто вырашыць наведаць Летнюю школу па вуснай гісторыі ў Празе сёлета, змогуць сустрэцца з вядомымі вуснымі гісторыкамі такімі, як, напрыклад: Роб Перкс (Вялікабрытанія), Аляксандр фон Плата (Германія), Дэвід Кінг Данаўэй (ЗША), Моніка Вржгулова (Славакія), Міраслаў Ванэк (Чэхія), Павел Мюкэ (Чэхія)  і іншымі выкладчыкамі дэпартамента Вуснай і Найноўшай гісторыі. Лектары прадставяць найноўшыя вынікі сваіх уласных даследаванняў і будуць удзельнічаць у працоўных сустрэчах са студэнтамі, якія будуць датычыцца распрацовак  студэнцкіх праектаў.
 
 
Да удзелу запрашаюцца  студэнты, якія займаюцца гісторыяй, этналогіяй, антрапалогіяй, фалькларыстыкай на бакалаўрскім, магістранцкім ці дактаранцкім узроўні навучання. Зацікаўленыя могуць запоўніць заяўку і даведацца падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу ў летняй школе  тут .
 
 
 
Прыём заявак на ўдзел доўжыцца  да 30 красавіка 2016 г.