Гарадзенскі гурт “Вочы” зняў кліп пад уплывам Дэвіда Лінча

|

Лідар гурта Юры Дубовік, якому належыць і аўтарства роліка, прызнаецца, што на яго моцна паўплывала творчасць рэжысёра Дэвіда Лінча і ў прыватнасці ягоны фільм “Малхоланд драйв”. “Захацелася не проста зняць відэашэраг да песні, а зрабіць відэа з таямнічым сюжэтам і прапанаваць слухачам яго разгадаць. Вядома ж, ёсць і аўтарская трактоўка, але пакуль не буду пра яе казаць“, – зазначыў з нагоды прэм’еры Юры Дубовік.

 

Стваральнікі відэа кажуць, што здымачны працэс быў даволі экстрымальным, бо паводле задумы здымкі адбываліся і цёмнай ноччу, часам узімку пры тэмпературы да -20 градусаў. На адной з акторак аднойчы нават адзенне загарэлася ад піратэхнікі, але ўсё абыйшлося. Адметна таксама, што адну з роляў у кліпе выканала Юлія Сямашка, вакалістка гурта “Вочы”.