![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000063396.jpg)
Малады гарадзенец падпаліў дзверы ў кватэры сяброўкі, бо думаў, што тая гуляе з іншым
Хлопец вырашыў, што сяброўка гуляе недзе з іншым. Падпаліўшы дзверы, ён уцёк. Агонь хутка заўважылі і згасілі, у выніку ніхто не пацярпеў. Супраць падпальшчыка ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці здзейсненае агульнанебяспечным спосабам).
Малады чалавек раней стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых. Ён з цяжкасцю скончыў школу і паступіў у ліцэй, дзе з верасня не прыходзіў на заняткі.
Фота мае ілюстрацыйны характар