Фотафакат: На Пралетарскай праваліўся асфальт – леташняя ліўнеўка не вытрымала напору вады
Рабочыя, якія прыбылі на месца здарэння, хутка знайшлі прычыну абвалу. Не вытрымала ліўнеўка, якую ўсталявалі яшчэ ў мінулым годзе ў час дарожных работ.
Чытач autogrodno.by Алег быў першым, хто адчуў на сабе абвал асфальту на вуліцы Пралетарскай.
“Усё адбылося каля 11 гадзін раніцы. Ехаў на легкавым аўтамабілі Renault Laguna. У адзін з момантаў адчуў, як раптоўна асела пярэдняя частка аўтамабіля, затым задняя. Першая думка была – падвеска развалілася. Праехаўшы яшчэ метр, выйшаў з машыны і ўбачыў ззаду яму. Пашанцавала, што асфальт не праваліўся яшчэ глыбей”.
Рамонтныя работы ўжо пачаліся, іх плануюць скончыць да канца дня. Рух на вуліцы Пралетарскай адкрыты.