На Днях культуры Ізраіля ў “Чырвонай зорцы” бясплатна пакажуць “Медузы” Этгара Керэта

|

Фільм “Медузы” (2007) заснаваны на апавяданні Шыры Гэфан, жонкі рэжысёра. У цэнтры сюжэту гісторыя трох жанчын, якія жывуць у Тэль-Авіве. Некалькі сюжэтных ліній аб’ядноўваюцца зваротам да агульных тэмах: сем’і , адзіноты і складанай камунікацыі. Скразным персанажам праходзіць афіцыянтка Сара Адлер,іякая адчувае містычную сувязь паміж сустрэтай ёй маленькай дзяўчынкай і сваёй забытай траўмай дзяцінства. Тры гісторыі абсалютна розных людзей перасякаюцца на пляжы Тэль-Авіва , дзе сыходзяцца шляхі ўсіх герояў фільма.

 

Пачатак паказу: 25 красавіка, 18.20

Месца: кінатэатр “Чырвоная зорка”, вул. Сацыялістычная, 4

Уваход вольны. Месцы неабходна браніраваць загадзя. Даведка: +375(152)-74-00-64

 

З прывітальным словам выступіць Часовы павераны ў справах Ізраіля ў Беларусі спадарыня Юлія Рачынскі-Співакоў.