Расійскi рэпер, які вучыўся ў Оксфардзе, сабраў у Гродне сотні прыхільнікаў

“Чаму прыйшлі? Ну гэта лепшы рэпер Расіі. Многія наглядзеліся батлаў з удзелам Аксімірона і ацанілі яго як сур’ёзнага выканаўцу. Яго музыка адрозніваецца ад усіх іншых рэпераў, яна больш прафесійнай і якасная. У плане лексічнага запасу і ўжывання розных формаў, Аксімірон на шэраг вышэй таго ж Гуфа. І варта адзначыць, што ён яшчэ адукаваны рэпер – скончыў Оксфард”, – распавёў адзін з гарадзенскіх фанатаў.

 

 

Музыка пасля канцэрту падзякаваў гарадзенцам і пакінуў запіс у сваім твітэры.

 

 

 

Канцэрт Аксімірона ў Гродне стаў за апошні час адным з самых удалых для Моладзевага цэнтра “Гродна”. Мерапрыемства наведала больш за 400 гарадзенцаў, білет каштаваў 425 тыс. рублёў.