У Гродне пад музыку Pawa выберуць лепшую беларусачку

“Падрыхтоўка да конкурсу ішла вельмі напружана, але шчырасць і выключны пазітыў удзельніц рабіў гэты працэс цікавым і інтрыгуючым, – кажа арганізатар конкурсу Андрэя Чэпялюк. – Як чалавек, які быў з дзяўчатамі ад першай да апошняй рэпетыцыі, магу сказаць, што ўсе яны зрабілі вялікі крок наперад ва ўсіх напрамках”.

 

У адрозненні ад конкурсаў прыгажосці, куды звычайна ідуць дзяўчаты з досведам у мадэльных справах, у “Беларусачцы” большасць канкурсантак раней нават не выходзіла на вялікую сцэну. Конкурс зрабіў з дзяўчат не толькі сапраўдных танцорак і мадэлей, але і прымусіў навучыцца гатаваць ды няблага размаўляць на беларускай мове.

 

Акрамя ўласна конкурснай праграмы гледачы пабачаць выступы спевака Сашы Нэма ды гурта Pawa. Арганізатары абяцаюць таксама прэм’еры ад гродзенскіх артыстаў і нечаканыя творчыя дуэты.