Польская мастачка паказала ў Гродне твары вядомых жанчын

Катажына Свінарска займаецца жывапісам, стварае відэафільмы, а таксама мультымедыйныя праекты, дзе спалучае гук і малюнкі. Яе працы ёсць у прыватных зборах у Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Галандыі, Швейцарыі і ЗША.

 

Ужо шмат год яна аналізуе жаночыя вобразы. На карцінах, якія прадстаўлены ў Гродне, намаляваныя знакамітыя жанчыны: гістарычныя асобы, актрысы, спявачкі, паэткі. Сярод іх ёсць як Жанна Дарк, так і Ганна Ахматава, якая некалі вельмі ўразіла Катажыну. 45 партрэтаў, намаляваных кітайскай тушшу на бавоўнавай паперы, аб’яднаныя ў адну інсталяцыю, якая з’яўляецца асноўнай часткай выставы.

 

 

Мастачка не хавае, што ёй спадабаўся Гродна і асабліва беларускія жанчыны. Магчыма, хто-небудзь з іх з’явіцца ў будучыні на яе палотнах.

 

Пабачыць “Silent Heads” у Гродне можна да 15 мая.