Фарбуем яйкі да Пасхі. Як зрабіць пісанкі, крапанкі і паласанкі

|

Яйкі пад роспіс трэба браць ужо згатаваныя ўкрутую. У якасці фарбавальнікаў выкарыстоўваюцца харчовыя фарбы некалькіх колераў. Напрыклад, жоўты, чырвоны, зялёны і сіні. Таксама спатрэбяцца свечкі (і агаркі свечак ці кавалачкі парафіну). Для працы рыхтуецца самаробны інструмент для роспісу воскам – конус з фальгі, замацаваны на палачцы –  пісачок. У гэты конус кладуцца маленькія кавалачкі воску і грэюць на полымі свечкі. Вадкі воск цячэ на яйка праз тонкую дзірачку на носіку конуса.

 

 

Важна, што ў традыцыйным роспісе часта выкарыстоўваецца дзяленне яйка паласой арнамента на некалькі сегментаў, што мае свой сэнс. Напрыклад, калі яйка падзелена на две часткі – то гэта нагадвае пра еднасць  душы і цела,  на тры – сімвалізуе Святую тройцу, чатыры – поры года і гэтак далей.

 

 

Малюнкі, што рабілі на яйках, таксама маюць звае значэнні і могуць складвацца ў своеасаблівае пасланне – пажаданне атрымальніку. Раслінны ці жывёлы азначаюць зычэнні сілы і здароўя, кругамі рознага кшталту азначалі сонца як сімвал жыцця і адражэння, хвалі маляваліся як сімвал вады і вечнасці. Абярэгам і зычэннем боскай дапамогі ва ўсіх справах лічыліся выявы далоні – рукі Бога ці Берагіні.

 

 

Контуры абраных выяваў малююць на яйку простым алоўкам.

 

 

Пасля трэба паслядоўна “запячатаць” воскам тыя часткі выявы, колер каторых не трэба змяняць, і апусціць яйка ў слоік з фарбавальнікам. Паслядоўнасць выкарыстання колераў – ад светлых да больш цёмных. Тэмпературу вады трэба падбіраць з улікам двух фактараў. Яна павінна быць гарачай, каб пафарбаваць яйка, але не вельмі гарачай, каб не падплавіць нанесены воск. Працягласць афарбоўкі залежыць ад зыходнага колеру яек, самаго фарбавальніка і пажаданай інтэнсіўнасці колеру. Звычайна неабходны час пазначаны на ўпакоўцы фарбы.

 

 

Наступным крокам роспісу з’яўляецца запячатанне воскам тых частак малюнка, якія павінны ў выніку мець жоўты колер.

 

 

Запячатаўшы, апускалі ў зялёны фарбавальнік. Надалей выкарыстоўваецца такая ж паслядоўнасць дзеянняў.

 

 

У выніку яйка аказваецца амаль цалкам пакрытае слоем воска. Вольнымі застаюцца толькі тыя часткі, што трэба пафарбаваць самым цёмным колерам.

 

 

Каб зняць з яйка воск, яго падплаўляюць на свечцы. Яйка трэба паднесці да агню – калі з’явіцца бляск растопленага воску, трэба хутка выцерці яго сурвэткай.

 

 

І так, па маленькіх кавалачках, ачысціць ад покрыва ўсё яйка. І канечне, не трэба моцна націскаць, каб не пашкодзіць скарлупінне.

 

0 align=”” width=”725″ height=”483″ >

 

Па той самай тэхналогіі робяцца таксама крапанкі і паласанкі. Гэта тэхніка больш простая, малюнкі атрымліваюцца абстрактнымі, але не менш цікавымі і прывабнымі.

 

 

У выпадку крапанак воск наносіцца кроплямі ў хаатычным парадку. У выпадку паласанак – сплашной лініямі па спіралі ці кароткімі штрыхамі ў розных кірунках. Пасля трэба апусціць яйка ў фарбу. Дастаўшы – зноў нанесці кропкі ці палоскі і апусціць у наступную фарбу і так далей.

 

Дадаць бляску пафарбаваым яйкам можна, абцершы іх сурвэткаю, змочанай у алеі.

 

 

Здымкі аўтаркі