![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000004160.jpg)
Выкрыццё кантрабанды ў рэйсавым аўтобусе
Кантрабанду 10 верасня выявіла спецыяльная мабільная група польскіх мытнікаў на памежным пераходзе ў Кузьніцы.
Агляд багажу пасажыраў і салона аўтобуса не даў аніякіх вынікаў і тады машыну адвезлі на гэтак званую “яму”. Там і былі выяўленыя блокі з кітайскімі цыгарэтамі, схаваныя ў днішчы аўтобуса.
Кіроўца аўтобусу, які належыць адной з гарадзенскіх фірмаў, прызнаўся ў нелегальным перавозе тавару. Аўтобус пакуль застанецца ў Польшчы да моманту сканчэння следства.
На здымку: гарадзенскі аўтобус не прайшоў выпрабаванне “ямай”.
Фота: www.wspolczesna.pl