НІ ДНЯ БЕЗ СКАНДАЛУ

|

Спачатку ўлады ўсяляк спрабавалі замоўчваць пратэсты супраць будаўніцтва АЭС на Астравеччыне. Цяпер надышла чарга палявання на ваўкавыскіх «тэрарыстаў» ды польскіх «сепаратыстаў». На фоне заяваў пра модную зараз лібералізацыю ды непахісную стабільнасць ў краіне Гарадзеншчына выглядае нібы той сектар Газы на Блізкім Усходзе. Чытайце чарговы агляд цікавых артыкулаў пра Гародню і Гарадзенцаў.

Зіма яшчэ не скончылася

align=none alt=”3″ sub=”3″>

«Твой стыль» не аднойчы ў апошнія месяцы пісаў пра прыкметы пацяплення ў дачыненнях Беларусі з Польшчай і стаўленні ўладаў да дзейнасці непрызнаванага імі Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Хадзілі нават размовы пра хуткі аб’яднальны з’езд, які пакладзе канец расколу ў арганізацыі, што доўжыцца з 2005 г. І вось, як абухом па галаве: галоўныя сродкі масавай прапаганды – БТ і «СБ» сінхронна рэзка скрытыкавалі дзейнасць Анжалікі Борыс, прадставіўшы яе ў ролі гэткай злой чараўніцы, якая стварае скандал за скандалам, вызначае, каму даваць і каму не даваць польскія візы і г.д. Амаль адначасова ў кватэры вядомага актывіста польскага руху і карэспандэнта «Газеты Выборчай» Анджэя Пісальніка невядомыя рэжуць дзверы, пакідаюць цыдулку з пагрозамі, запалохваюць жонку і васьмігадовую дачку «маўклівымі» тэлефанаваннямі.

Што адбываецца? Паспрабуем разабрацца ў гэтым з дапамогай змешчаных у інтэрнэце тэкстаў, якія адлюстроўваюць пазіцыю абодвух бакоў.

«Чорны спіс» Анжалікі Борыс

«…Все разговоры о том, что польское меньшинство в Беларуси в чем–то ущемлено, а официальные власти этого не замечают, откровенная неправда. Но такие речи ведутся уже не первый год. У руководителя одного из союзов поляков Анжелики Борис подобные утверждения не сходят с уст. Да ладно бы сотрясался от слов только воздух. Дошло до того, что не признанная законом организация стала делить людей на «своих» и «чужих». Противостояние обрело такие гротескные формы, в которые трудно даже поверить. Я тоже не сразу поверил, что команда Анжелики Борис неожиданно сделала «чужаком» уважаемого в Гродно человека — Аполониуша Валинского. В 1939 году он защищал от немцев Варшаву, был тяжело ранен, удостоился государственных наград Польши. В свои 88 лет он возглавляет общество польских ветеранов. И твердо придерживается принципа, что все полномочия имеет только один Союз поляков на Беларуси — официально признанное общественное объединение, которое возглавляет Иосиф Лучник. Что ж, есть у человека такое мнение. Но тогда для Анжелики Борис он — «чужой», и как следствие — человек в почтенном возрасте стал «невъездным» в Польшу. А он так хотел в юбилейный год побывать в местах варшавских сражений… — В «черный список» Анжелики Борис попали 150 членов нашей организации, — с горечью рассказывает Иосиф Лучник. — Она все сделала для того, чтобы запретить этим людям въезд в Польшу. В Варшаве долго предпочитали не обращать внимания на «чужих» поляков, как будто их и нет. Все бразды правления и финансовая помощь отводились шумной и, увы, неразборчивой в средствах Анжелике Борис, а законный СПБ упорно игнорировался. Минувшей осенью наконец–то наметилось некоторое потепление в отношениях. …Но у некоторых варшавских политиков есть на сей счет и другие мнения, а потому торможение в разрешении конфликтной ситуации продолжается. И нажимает на тормоза по чьей–то указке из–за границы сама Анжелика Борис». Иосиф Попко, sb.by

Падзяляй і ўладар

А вось урыўкі з каментара для агенцтва РАР самой Анжалікі Борыс адносна матэрыялу на БТ, у якім яе абвінавацілі ў незаконнай дзейнасці ад імя Саюзу палякаў і расколе гэтай арганізацыі. Каментуючы выказванні кіраўніцтва праўрадавага Саюзу палякаў сп. Анжаліка сказала наступнае:

– Другі бок быў варты жалю…Нічога іншага, нічога добрага не было паказана…

Сам рэпартаж сп. Борыс ацаніла як адказ уладаў на старанні яе арганізацыі легалізаваць сваю дзейнасць.

– Гэты рэпартаж быў адказам на ўсё. Зараз гэта не мая праблема, а праблема ўладаў. І няхай яны робяць з гэтым што хочуць…

Андрэй Пачобут у інтэрв’ю для той жа крыніцы заявіў, што рэпартаж на БТ з’яўляецца элементам «прапагандысцкай кампаніі», у якую ўпісваецца і артыкул з брэсцкай газеты «Заря», у якім было напісана, што Польшча хоча вярнуць сабе Крэсы Всходне і выкарыстоўвае для дасягнення гэтай мэты Саюз палякаў у Беларусі… Падзяляй і ўладар – прынцып гэты вядомы са старажытных часоў. Анжаліка Борыс мае рацыю, што цяперашняя сітуацыя ў Саюзе палякаў – праблема найперш для ўладаў. Чатыры гады таму яны ўмяшаліся ў дзейнасць грамадскай арганізацыі, паставіўшы ля ўлады выгоднае для сябе кіраўніцтва і адсунуўшы ад кіраўніцтва тых, чыімі намаганнямі ў Беларусі ствараліся польскія школы, дамы, мастацкія калектывы, якімі так любіць «казыраць» сёння ўлада. Гэта з-за дзеянняў самой улады, а не «злой волі» Анжалікі Борыс, у Беларусі з’явіліся «невыяздныя» ў Польшчу палякі…

Самым разумным крокам зараз было б «адпусціць» сітуацыю, дазволіць правесці незалежны агульны сход актывістаў польскага руху і даць ім шанс самім вызначыць лёс сваёй арганізацыі. Але час для разумных рашэнняў яшчэ не прыйшоў.

В. Дрэма