Завод спыніўся
Ён вырабляў фальсіфікаваную гарэлку ў вёсцы, разліваў у тару вядомых вытворцаў і прадаваў у Гродна пастаянным кліентам.
За дзейнасцю бізнесмена супрацоўнікі аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі назіралі каля месяца.
Затрыманне адбылося на мінулым тыдні, калі парушальнік перавозіў бутэлькі з гарэлкай з вёскі Грандзічы ў Гродна.
Супрацоўнікі ДАІ знайшлі ў спыненай машыне 50 бутэлек фальсіфікаванай гарэлкі.
Нелегальная вытворчасць алкагольнай прадукцыі ў Каробчыцах ліквідавана, канфіскавана яшчэ10 літраў гатовай прадукцыі і 800 пустых бутэлек.
Высветлілася, што затрыманы летась прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае парушэнне. Тады ён заплаціў штраф у памеры 4000 базавых велічынь, але прыбытковы бізнес не спыніў.
http://www.uvd.grodno.by