![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000065253.jpg)
На “Ночы ў музеі” можна будзе патрапіць на экскурсію ў Музей турмы
Гэта будзе другая ў горадзе ноч у музеі. Першую ладзіць днём раней Гісторыка-археалагічны музей.
Пачатак імпрэзы ў 19.00. Кожны наведнік пабывае ў трох музеях: гісторыі рэлігіі, пажарнай каланчы і турэмным музеі. У 22.00 удзельнікаў чакае спектакль ад галоўнага рэжысёра Тэатра лялек Алега Жугжды, у 23.00 – арганны канцэрт у Фарным касцёле.