![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000065256.jpg)
Фотафакт: У Гродне пераблыталі Янку Купалу з Якубам Коласам
Такі “ляп” заўважыў на сваёй старонцы ў Фэйсбук паэт Міхась Скобла. На білбордзе прыведзеныя словы Якуба Коласа: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родную мову”, а над імі красуецца надпіс “Год культуры”.
У гарвыканкаме “Твайму стылю” паведамілі, што пра памылку ведаюць, і білборд на вуліцы Каліноўскага ўжо мяняюць.