Дзе і як адпачыць 11 лютага – 18 лютага

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 11 лютага – 15 лютага «Самы лепшы фільм-2» (камедыя, Расія), 11 лютага – 15 лютага «Вікі. Хрысціна. Барселона» (камедыя, Гішпанія), 14 лютага «Каханне без правілаў» (да дня Святога Валянціна), 17-18 лютага «Замерзшая ў Майямі». Дзецям: 14–15 лютага «Канёк-гарбунок», «Каралеўна-лягушка» (10.30). Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Космас» 13 лютага – 16 лютага « Казкі на ноч» (камедыя, ЗША). Дзецям: 15 лютага «Востраў Нім» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 11 лютага – 16 лютага «Любоў-маркоў-2», 11 лютага – 16 лютага «Ой, мамачка!» (камедыя, ЗША). Дзецям: 15 лютага «Феі» (10.00). Тэл.: 75-56-29.

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 13 лютага (19.00) А.П. Чэхаў «Чайка» (прэм’ера, камедыя ў 4-х карцінах), 14 лютага (19.00) Тэатр песні Ірыны Дарафеевай з праграмай «Гэта непазбежна». Тэл.: 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 15 лютага (12.00) «Чароўны пярсцёнак», 16 лютага (19.00) Канцэрт «Шэдэўры барока» Камерны аркестр гродзенскай капэлы і саліст з Польшчы Ян Мендрала (валодае рэдкім оперным голасам – контратэнар). Будуць выкананы творы Вівальдзі, Гендэля, Баха, 18 лютага (19.00) «Паэма без слоў». Тэл.: 74-59-30.

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 18 лютага «Чалавек-анегдот» – артыст «Аншлагу» Ігар Маменка. Пачатак а 19 гадзіне. Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Фотавыстава «Усхваленне будучыні» (Францыя). Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Выстава Алы Сілівончык і Таццяны Грыневіч «Настроі» (Мінск).

Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): «У казачнай краіне бісерапляцення».

Музей сучаснай народнай творчасці (вул. Савецкая, 8): Персанальная фотавыстава В.М. Гофмана «Крокі жыцця».

Для аматараў спорту

СТК (вул. Гагарына, 18/1): Баскетбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. «Гродно-93» (г. Гродна) – «Виталюр» (г. Мінск). Пачатак: 13 лютага – 18.00, 14 лютага – 13.00. Гандбол. Чэмпіянат Беларусі. Жанчыны. 14 лютага «Городничанка» (г. Гродна) – «ЦОР»-«Виктория-Берестье» (г. Брэст). Пачатак а 16 гадзіне.

Падрыхтаваў ТС