Студэнты гарадзенскага ўніверсітэту паехалі навучацца ў Мінск

|

Гэта стала магчымым пасля падпісання ў жніўні дамовы пра абмен студэнтамі паміж двума ВНУ.

Як паведамляе афіцыйны сайт гарадзенскага ўніверсітэту, студэнты другога курса факультэта біялогіі і экалогіі Дзмітрый Дзямідаў і Сяргей Якушэвіч, другакурснік факультэта псіхалогіі Юрый Варановіч і трэцякурсніца факультэта эканомікі і кіравання Паўла Жывалеўская на працягу першага семестру будуць навучацца ў Мінску і здаваць іспыты па праграмах БДУ.

У другім семестры яны вернуцца ў Гродна, а на змену ім у Мінск паедуць студэнты факультэту матэматыкі і інфарматыкі.

На малюнку: ад сэсіі да сэсіі паміж 2 універсітэтамі давядзецца балансаваць гарадзенскім студэнтам.

Ілюстрацыя з lite.dzzzr.ru