Расшатали «Башню». В Гродно прошел первый «Дженгабой»

У турніры мог удзельнічаць любы жадаючы: у выніку за званне лепшага змагаліся 36 самых хуткіх наведвальнікаў Old City, якія паспелі зарэгістравацца (гэта можна было зрабіць і загадзя анлайн). Ні адзін удзельнік не сышоў з пустымі рукамі: хтосьці атрымаў зніжку ў 10% на настольныя гульні ў краме “Кубік”, хтосьці памятны сюрпрыз, а тройка фіналістаў можа зараз практыкавацца ў гульні “Вежа” дома. Таксама тыя, хто заняў першае, другое і трэцяе месцы, атрымалі сертыфікаты на гульні на суму 500.000, 300.000 і 100.000 руб. адпаведна.

 

 

Пасля турніру працавала гульнятэка, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў любой настольнай гульні ад крамы “Кубік” цалкам бясплатна.

 

 

Джэнга гэта вежа з драўляных брускоў, якія трэба па чарзе даставаць, пакуль драўляная канструкцыя не абрынецца. Гульня здабыла папулярнасць дзякуючы прастаце правілаў і займальнай механіцы.

 

Па ўсім свеце яна вядомая пад рознымі імёнамі: у Еўропе і Амерыцы – “Джэнга”, у Расіі – “Башня”, у Бразіліі – “Землятрус”, у Даніі – “Цагельны дом”, а ў Беларусі яна атрымала назву “Вежа”.