Вынік моцнага ветру на Гарадзеншчыне: больш за 100 дамоў без электрычнасці, з фермаў пазрывала дахі

|

Пашкоджаны дахі 6 кароўнікаў, 2 цялятнікаў і яшчэ аднаго гаспадарчага будынку, а таксама 3 жылых будынкаў у Смаргонскім раёне. Ніхто не пацярпеў, для аднаўлення трэба 212 лістоў шыферу. У Гродзенскім і Слонімскім раёнах МНС распілоўвала дрэвы, што ўпалі на дарогу, а ў вёсцы Пушкары ля Гродна – дрэва, што ўпала на нежылы дом (дачу).

 

У 19.40 паступіла інфармацыя пра аварыйнае адключэнне электрычнасці ў вёсцы Навумавічы ля Гродна. Без электрычнасці засталося 90 дамоў (251 чалавек). Прычына – падзенне дрэва на лінію.

 

У 19.47 паступіла інфармацыя пра адключэнне энергіі ў вёсцы Пастарыні-3 ў Смаргонскім раёне. Без электрычнасці былі 23 дамы (46 чалавек). Прычына – абрыў лініі моцным ветрам.

 

Ва ўсіх выпадках падача энергіі адноўлена.

 

Фота з архіву МНС