“Канец чыстага мастацтва”. Лекцыя арт-крытыка Тані Арцімовіч у “ДОМ46”

|

XX стагоддзе ўвайшло ў гісторыю як эпоха вялікіх пераваротаў і трансфармацый. Не абмінулі гэтыя працэсы і мастацтва, якое пачало страчваць сваю аўтаномію і станавіцца ўсё бліжэй да рэалій штодзённасці. Апафеозам гэтай страты ў тым ліку жанравай аўтаноміі стала з’яўленне новых медыя, без якіх сёння нельга ўявіць сабе сучасныя мастацкія праекты. Ці можна гаварыць такім чынам пра “канец частага мастацтва”? Якім чынам розныя медыя выкарыстоўваюцца і суіснуюць у адным праекце? Што нам прынесла эпоха “мастацтва тэхналагічнай копіі”?

 

На прыкладзе праектаў Марыны Абрамавіч, Крыстафа Шленгензіфа, Міхаэля Вольфа, Aljoscha, Rimini Protokoll і інш., а таксама беларусаў Андрэя Лянкевіча, Максіма Сарычава, Максіма Дасько, Антона Сарокіна на сустрэчы пагавораць пра страты і магчымасці мастацтва ў эпоху новых медыя.

 

Калі:  2 чэрвеня, 18.00

Дзе: “ДОМ46”, вул. Лялевеля, 46

За колькі: бясплатна