У шляхецкай сядзібе ў Радзівілках ля Аўгустоўскага канала згарэў дах

|

Інфармацыя пра пажар паступіла ў 11.55. Каб ліквідаваць агонь васьмі пажарным разлікам спатрэбілася каля гадзіны часу.

 

Былую сядзібу Гурскіх набыў з аўкцыёну ў 2011 годзе гарадзенскі прадпрымальнік Віктар Барташэвіч, у мінулым уладальнік вядомай у горадзе “крамы Барташэвіча”, а таксама ўладальнік рэстарана “Дом”. Ён ужо некалькі год займаецца рэканструкцыяй некалі закінутага комплексу пад гасцініцу і рэстаран.