Хакеісткі гарадзенскага “Рытма” у 22-i раз сталі чэмпіёнамі Беларусі

|

Адна з самых прынцыповых гульняў тура адбылася з дзяўчатамі з хакейнага клуба “Мінск”. Гарадзенкi змаглі выйграць сустрэчу – 5:3. Галы на рахунку Святланы Багушэвіч і капітана “Рытма” Вольгі Шынтар, якая чатыры разы ўзяла вароты сталічнай каманды.

 

У чарговай гульні чэмпіянату гарадзенкi адолелі хакеістак смалявіцкай “Вікторыі” з лікам 7:1 і забяспечылі сабе першае месца, стаўшы недасягальнымі для апанентак.


“Не ўтрымаўшы ў 2015 годзе тытул Чэмпіёнаў, мы вельмі былі засмучаныя, хоць і ведалі, што супернік вельмі добры. У гэтым годзе мы хацелі даказаць усім, што таксама вартыя быць першымі. І ў нас гэта атрымалася, мы заваявалі чарговы раз золата Беларусі. Але былi i цяжкасцi – на пачатку сезону ў нас некаторыя гульцы атрымалі траўмы, а тры гульцы сышлі ў дэкрэт. Нягледзячы на ўсё, мы справіліся і сталі лепшымі. Далейшыя нашы планы – паспяхова выступіць на Кубку Беларусі. А потым у адпачынак”, – распавядае капітан гарадзенскай каманды Вольга Шынтар.

 

У новым сезоне, які пачнецца ў жніўні, Беларуская федэрацыяй хакея на траве прыняла рашэнне праводзіць новы турнір па сістэме восень-вясна.


“Тое, што памянялі рэгламент, я думаю да лепшага, бо ўся Еўропа гуляе так. І інтрыга будзе захоўвацца да наступнага года. Ды і гульцы не будуць пакутаваць у 30-градусную спякоту, а будуць адпачываць летам, як усе людзі”.


align=”” width=”725″ height=”483″ >

 

Чэмпіёнства ў 2016 годзе стала 22-м у гісторыі “Рытма”.