“Варвары” біліся, але зноў прайгралі “Рысям”

|

Матч праходзіў у Гродне.

 

Мясцовая каманда хацела адпомсціць “Рысям” за зневажальную паразу ў Віцебску, калі гарадзенцы гулялі ў аслабленым складзе.

 

Аднак зрабіць гэта гарадзенскім хлопцам не атрымалася, бо госці прыехалі ў горад над Нёманам толькі перамагаць.

 

Перамога над “Варварамi” азначала для “Рысяў” гарантаванае першае месца ў турнірнай табліцы і выхад у фінал.

Госці з самага пачатку завалодалі ініцыятывай і ўжо да канца першай паловы вялі з лікам 21:0.

 

Да вялікага перапынку гарадзенцы здолелі адыграць 6 ачкоў, дзякуючы ўдалай гульні Мікалая Лапкоўскага. Ён жа прынёс пазней сваёй камандзе яшчэ 6 ачкоў.

 

Але ў другой палове “Рысі” не пакінулі шанцаў “Варварам” і здолелі павялічыць перавагу.

 

Выніковы лiк сустрэчы 14:41 на карысць віцебскай каманды. 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

“Гулялі з лідэрам, у іх каманда вельмі моцная і тактычна больш падрыхтаваная. Наша каманда ў нейкіх момантах сябе нядрэнна паказала, але згуляла дрэнна абарона. У нас ёсць час, будзем працаваць” – сказаў пасля гульні галоўны трэнер гарадзенцаў Аляксей Серабракоў

Да 30 ліпеня ва Усходняй Лізе Амерыканскага Футбола будзе перапынак. За гэты час “Варвары” плануюць не толькі фізічна падрыхтавацца, але і сур’ёзна папрацаваць над тактыкай. Гарадзенскім футбалістам, каб выйсці ў фінал, трэба выйграть адну з двух гульняў, якія іх чакаюць.

 

Напярэдадні сустрэчы з “Рысямі” склад “Варвараў” узмацніў амерыканец з Індыяны Брэнт Грэгары.

 

Пра яго мы раскажам зусім хутка ў асобным матэрыяле.