Новая ветраэлектрастанцыя ў Навагрудскім раёне дапаможа штогод эканоміць больш за 930 тыс. долараў

|

У склад новай ВЭС увайшлі шэсць ветраэнергетычных установак магутнасцю па 1,5 МВт кожная, у тым ліку пяць зусім новых і адна, уведзеная ў эксплуатацыю яшчэ ў 2011 годзе. Усе шэсць ВЭУ звязаны кабельнымі лініямі 10кВ з новай падстанцыяй 110/35/10кВ “Ветрапарк”, на якой змантаваныя два трансфарматары па 10МВА кожны.

 

14 чэрвеня было завершана комплекснае апрабаванне ўсяго абсталявання станцыі. Пасля станоўчага заключэння Дзяржбуднагляду, 16 чэрвеня дзяржаўная камісія падпісала акт аб уводзе ветраэлектрастанцыі ў пастаянную эксплуатацыю. Электраэнергія з экалагічна чыстых крыніц пачала паступаць у сетку Гродзенскай энергасістэмы.

 

У перыяд комплекснага апрабавання станцыя выйшла на намінальны магутнасць 9 МВт. Разліковая гадавая выпрацоўка новай ветраэлектрастанцый складае 22,07 млн кВт*г, што дазволіць беларускай энергасістэме, выкарыстоўваючы бясплатную энергію ветру, эканоміць штогод 4.516 млн м³ прыроднага газу на суму 935,8 тыс. долараў.

 

Па стане на 17 чэрвеня магутнасць станцыі, якую яна аддае ў сетку энергасістэмы, з улікам хуткасці ветру складала 8,5 МВт, што перавышала сумарную генераваную на гэты момант магутнасць малых ЦЭЦ Гродзенскай энергасістэмы, якія працуюць на традыцыйным арганічным паліве – прыродным газе.

 

Акрамя экалагічнага эфекту ад будаўніцтва ветраэлектрастанцыі, “Гроднаэнерга” таксама вынесла паветраныя ЛЭП 35кв з тэрыторыі Навагрудка за межы горада, а таксама рэкультывавала 3,9га зямель-няўдобіц з уводам іх у сельскагаспадарчы абарот наўзамен зямель, канфіскаваных з абарачэння пад збудаванне ветраэлектрастанцыі.

 

Фота: Ірына Новік