Бясплатных вулічных трэнажораў у Гродне стала больш. Цяпер можна займацца і на стадыёне
Усяго на стадыёне плануецца ўстаноўка трох трэнажораў, пакуль з’явілася толькі два. Але і на іх ужо займаецца нямала гарадзенцаў.
Трэнажор “Грэбля” прызначаны для практыкавання, што імітуе працэс веславання. Трэнажор спрыяе комплекснаму развіццю цела і дапамагае палепшыць каардынацыю рухаў.
Камбінаваны трэнажор “Турнік”, “Брусы”, “Жым ад грудзi” і “Цяга зверху” прызначаны для трэніроўкі мышцаў прэсу, рук, плячэй і спіны. Спрыяе комплекснаму развіццю цела і дапамагае палепшыць каардынацыю рухаў. На кожным з трэнажораў дапускаецца трэніроўка толькі аднаго карыстальніка.
Новыя трэнажоры вельмі спадабаліся дзецям, якія з іх літаральна не злазяць. Галоўнае, каб новыя канструкцыі з-за няправільнай эксплуатацыі не пацярпелі, як гэта было ў Пышках.