У Гродне пройдзе турнір па камп’ютарнай картачнай гульні Hearthstone

|

“Партал” правядзе тры гульні на працягу квартала. Залік ідзе па дзвюм гульням з трох. Каб прайсці на наступны этап, трэба трапіць у топ-16 пераможцаў у першым турніры. Пасля гэтага ўдзельнік пераходзіць у гродзенскую лігу, якая змагаецца асобна. Пераможца гэтай гульні паедзе на рэспубліканскі этап у Мінск.

 

Рэгістравацца можна тут. На турнір можна прыйсці са сваім ноутбукам, але можна атрымаць і ад “Партала”. Кошт для удзельнікаў – 150 тыс., для гледачоў – 60 тыс.

 

Гродненскі клуб, які гуляе ў  Hearthstone, плануе атрымаць афіцыйны статус. Тады яго пачне падтрымліваць кампанія Blizzard, якая выпусціла гульню Hearthstone. Гэта дасць магчымасць атрымліваць прызы ад Blizzard і ўдзельнічаць у наступных этапах гульні: рэспубліканскім, потым агульнарасійскім турніры.

 

 

 

Hearthstone: Heroes of Warcraft – камп’ютарная калекцыйныя картачная гульня па матывах сусвету Warcraft, распрацаваная Blizzard Entertainment.