Дэнамінацыя ідзе: у банкаматах у цэнтры Гродна ўжо няма грошай

Нягледзячы на тое, што ў банкаматах грошай няма, людзі ўсё роўна падыходзяць да iх і правяраюць.

 


“Усё як звычайна. Я не дзіўлюся, гэта ж Беларусь. Абяцалі, што банкаматы будуць працаваць і бесперапынна выдаваць грошы перад дэнамінацыяй, але сёння з самай раніцы многiя банкаматы не працавалi. Бліжэй да абеду iх уключылi, але пішуць, што няма грошай”, – кажа жанчына, якая спрабавала атрымаць наяўныя.

 

У аддзяленні Беларусбанка на Ажэшкі сказалі, што ў банкаматы яшчэ ўчора ўвечары закладалі грошы, але да раніцы іх чамусьці не хапіла. У такой сітуацыі супрацоўнiкi раяць здымаць грошы ў аддзяленнях банкаў.

 

Заплаціць па рахунках і назапасіцца наяўнымі грашыма: 7 рэчаў, якія трэба зрабіць да дэнамінацыі

 

align=”” width=”725″ height=”518″ >

 

Многія банкі рэкамендавалі беларусам загадзя здымаць пэўную суму наяўных, якая можа спатрэбіцца на расходы ў перыяд з 30.06 па 03.07. Банкі рэкамендавалі не адкладваць зняцце наяўных на 29 або 30 чэрвеня, а таксама загадзя зрабіць неабходныя плацяжы.