Фестываль aDNaK! абвесціў хэдлайнера адукацыйнай праграмы!
“Як інтэрактыўнасць змяніла свет?” — тэма выступу Давара Руне.
Ён упэўнены, што digital-рэвалюцыя змяніла рэкламную індустрыю, бо так званая “лічбавасць” аказалася не проста яшчэ адным СМІ, што дадалася ў палітру медыяў. Digital утрымлівае важны кампанент, што змяніў не толькі бачанне стварэння праектаў, але і саму культуру ўзаемадзеяння. Гэты кампанент – інтэрактыўнасць, менавіта яна дазволіла вялікай колькасці спажыўцоў і супрацоўнікаў мець зваротную сувязь з вытворцамі. Атрымалі голас тыя, хто раней маўчаў. Гэта змяніла ўсё.
Давар Руне спадзяецца, што яго досвед паспяховых digital-кампаній, веды асаблівасцяў працы digital-агенцый і перспектываў ўсёй гэтай індустрыі дапамогуць беларусам весці паспяховы бізнес у сучасным свеце.
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ
9.00 — пачатак рэгістрацыі удзельнікаў.
9.30-10.30.
Вольга Алейнік, крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.
Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.
Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.
10.30-11.30
Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.
Тэма: Вынікі даследавання эфекту “вышыванкі” на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.
11.30-12.30
Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя” ECLAB.
Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка ”ECLAB”.
Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?
12.30-13.30
Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus
Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.
13.30-14.30
Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company
Тэма: Аўдыторыя — група — партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?
14.30-15.15
Young Cannes Lions Bearus: Маладыя беларускія “Канскія львы” завітаюць на aDNaK!
15.15-17.00
Давар Руне (Davor Runje, Харватыя), сузаснавальнік digital-агенцтва DRAP.
Тэма: Як інтэрактыўнасць змяніла свет?
Давар Руне прадэманструе, як ствараліся яго паспяховыя digital-кампаніі, раскажа пра асаблівасці працы такіх агенцыяў, а таксама пра перспектывы ўсёй індустрыі, у спадзеве, што гэты досвед дапаможа беларусам весці паспяховы бізнес у гэтай галіне.
Адразу па сканчэнні адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў, партнёраў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.
Як стаць удзельнікам адукацыйнай праграмы?
Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Адзіная ўмова — рэгістрацыю на сайце ў спецыяльным раздзеле “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.
Адукацыйная праграма будзе праходзіць у межах Фестывальнага дня 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8” (г. Мінск, пр. Машэрава, 9).
Генеральным партнёрам Фестывалю трэці год запар выступае кампанія velcom. Да правядзення Фестывалю далучыліся таксама 45 арганізацыйных і медыяпартнёраў.
***
Давар Руне, сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP (2008), якое атрымала найбольшую колькасць узнагародаў у краіне. Яго каманда распрацавала праекты, што ўвайшлі ў глабальную справаздачу IAB MIXX “Што і чаму працуе ў лічбавым фармаце” ў 2014 і 2015 гадах, а таксама атрымала шматлікія ўзнагароды за крэатыўнасць і эфектыўнасць уключна з трыма Effie і трыма Гран-пры MIXX. Акрамя працы з уласнымі праектамі DRAP працуе з іншымі творчымі агенцыямі над стварэннем праектаў, што таксама мелі поспех, уключаючы адзіны ў Харватыі, што атрымаў “Канскіх львоў”. Давар рэгулярна выступае на мясцовых і рэгіянальных канферэнцыях, з’яўляецца сябрам журы нацыянальных і міжнародных фестываляў, у тым ліку Effie Харватыі, Golden Drum і MIXX Харватыі.
Да стварэння DRAP Давар быў сузаснавальнікам тэхналагічнага стартапа PlayMedia Systems у 1998 годзе і запусціў MP3-рухавік, які выкарыстоўваецца WinAMP і AOL. Ён атрымаў узнагароду Phoenix & SSCLI ад Microsoft Research за працу па праграмаванні шматпрацэсарных платформаў. Аўтар 15 публікацый у галіне тэарэтычнай інфарматыкі, адна з распрацовак запатэнтаваная ў ЗША.
Усе падрабязнасці і пытанні пра Фестываль і ўдзел ў адукацыйнай праграме — па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: [email protected].