![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000064154.jpg)
Польшча на месяц вярнула кантроль на ўнутраных межах Шэнгену
Кантроль будзе выбарачным, ён будзе праводзіцца пры ўездзе ў Польшчу.
Такая сітуацыя выклікана неабходнасцю забеспячэння публічнага парадку падчас саміту НАТА і Сусветных дні моладзі, якія пройдуць у Польшчы. Памежнікі абяцаюць, што ў практыцы кантроль не будзе выклікаць ніякіх абмежаванняў падчас падарожжаў. Мэта дадатковага кантролю – процідзеянне ўезду ў Польшчу асоб, якія маглі бы парушаць публічны парадак ці з’яўляюцца пагрозай для бяспекі.
Часовае вяртанне памежнага кантролю вы ўнутраных межах Еўрасаюза рэгулюецца Шэнгенскім кодэксам аб межах.