Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі
У гэтым годзе ў сетцы дзяржаўных пракатаў ад Гроднарамбытэхнiкі цана вырасла да ўзроўню прыватнікаў. Нягледзячы на падаражанне, у пракаце наогул не засталося ровараў, некаторыя з іх узялі яшчэ вясной.
Цана:
гадзiна – 3,8 р
суткi – 14 р
месяц – 34 р
Адрас:
вул. Сацыялістычная, 26
вул. Горкага, 64
вул. Суворава, 13
вул. Урублеўскага, 84
вул. Пестрака, 2
вул. Дзяржынскага, 139
Час працы:
ПН-ПТ – 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00)
СБ – 9.00-17.00
НД – выхадны
***
Добры ровар можна ўзяць у пракаце па вуліцы Ажэшкi, які арганізавала Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №3. У наяўнасці там ровары нават для самых маленькіх.
Цана:
гадзіна – 4 р
суткі – ад 8 р
Адрас:
вул. Ажэшкі, 32, тэл. 74-30-65, 8(029) 787-39-10
Час працы:
ПН-ПТ – 9.00-20.00
СБ-НД – выходныя
Сайт: grodnosdushor-3.by
***
У канцы красавіка “Гроднааблкінавідэапракат” адкрыў у горадзе чатыры пункты велапракату. Яны размясціліся каля трох кінатэатраў і Моладзевага цэнтра “Гродна”. Варта адзначыць, што ровары там ёсць заўсёды.
Цана:
гадзіна – 4 р
суткі – 17 р
Адрас:
вул. Паповіча, 3, к-р “Кастрычнік”, тэл. 8(033) 900 27 23
вул. Горкага, 49а, к-р “Космас”, тэл. 8(033) 33 77 131
пр-т Касманаўтаў, 41, к-р “Усход”, тэл. 8(033) 666 51 82
вул. Савецкая, 9, Маладзёжны цэнтр “Гродна”, тэл. 8(029) 505 16 48
Час працы:
Штодня – 9.00-22.00
Сайт: velostart.by
***
Некалькі пракатаў ровараў ёсць у Пышках. Самы буйны з iх знаходзіцца каля ўваходу на “Сцежку здароўя” – “Покатушки”. Ровары там ёсць заўсёды.
Цана:
гадзіна – 4 р
суткі – 14 р
Адрас:
вул. Фестывальная (Пышкі, Старт “Сцежкі здароўя”)
Час працы:
Штодня – 11.00-22.00
***
Зусім побач з уваходам на “Сцежку здароўя” стаіць жоўты дом, дзе таксама ёсць пракат пад назвай “ЗОЖик” з добрымi роварамi i спідометрамi.
Цана:
гадзіна – 3.5 р (кожная наступная гадзіна зніжка 0.5 р)
суткі – 14 р
Адрас:
вул. Фестывальная, 6
Час працы:
ПН-ПТ – 18.00-23.00
СБ-НД – 9.00-23.00
***
Яшчэ адзін пракат у Пышках арганізаваў Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай. Ён знаходзіцца на тэрыторыi былога лагера “Юныя касманаўты”. У наяўнасці ёсць горныя ровары і беларускія Aist.
Цана:
гадзіна – 4 р
суткі – 14 р
Адрас:
ур. Пышкi, 13
Час працы:
ПН-АЎТ – выходныя
СР-НД – 12.00-20.00
***
“Еўрапракат”, які знаходзіўся яшчэ некалькі месяцаў таму на вуліцы Акадэмічнай, пераехаў на вуліцу Сацыялістычную, 51А.
Цана:
суткі – ад 12.5 р
Адрас:
Сацыялістычная, 51А
Час працы:
ПН-ПТ – 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00)
СБ – 10.00-14.00
НД – выхадны
Тэлефон: 8 (029) 2869474
Сайт: europrokat.by/tags/velosiped/
***
Можна выбраць Гродне ровар i не адыходзячы ад камп’ютара. Супрацоўнікі пракату “Velakropka” цягам гадзіны могуць даставіць ваш заказ. Варта адзначыць, што ў іх праката ёсць шэраг бонусаў. А яшчэ ёсць жаночыя гарадскія ровары.
Цана:
суткі – 15 р
Адрас: velakropka.by
Час працы: штодня ў любы час
Тэлефон: 8 (033) 3080020
***
Ёсць у Гродне яшчэ адзін выяздны пракат ровараў ад фірмы “Каталун’я”. У наяўнасці розныя віды ровараў: ад дзіцячых, заканчваючы прафесійнымi.
Цана:
суткі – ад 14 р
Адрас: catalunya.by
Час працы:
ПН-ПТ -10.00-20.00
СБ – 10.00-16.00
НД – выходы
Тэлефон: 8 (029) 5776644
***
Яшчэ адзін выязны пракат ажыццяўляе фірма “Доктар Байк”. Акрамя рамонту, фірма займаецца паслугамі па пракаце новых ровараў. Узяць можна таксама крэсла і шлем.
Цана:
суткі – 12 р
2 дні – 23 р
3 дні – 30 р
тыдзень – 65 р
Адрас: doctorbike.by
Час працы: 8.00-23.00
Тэлефон: 8 (029) 7877820 або 7889948
Ведаеце пракат, які мы не згадалі ў гэтай падборцы? Напішыце пра яго ў каментарыях або дашліце ліст на адрас [email protected]
і мы дадамо яго ў спіс.