Настаўніца, натарыўс, чыноўнік, спартсмен: людзі, што прабеглі марафон з Друскенік у Гродна

Сяргей Украінец – абсалютны пераможца і малады бацька, што клапоціцца пра дабрабыт сям’і



Першым да фініша марафона прыйшоў Сяргей Украінец, што прадстаўляў Украіну. “Дыстанцыя была не цяжкая, надвор’е для прабега адпавядала. Трохі нязручна, што рух аўтамабіляў быў толькі часткова абмежаваны, гэта прыходзілася ўвесь час браць пад увагу. Але – усё вельмі добра!”, – ахарактарызаваў Сяргей сёлетні марафон.

 

 

Яго вынік у забегу – 2 гадзіны 30 хвілін 11 секунд. Гэта менш, чым асабісты рэкорд спартсмена – 2 г. 19 х. 37 с., але гэтым разам, са словаў Сяргея, важней было не ўсталяваць новы рэкорд, а прыйсці першым. “Сёлета ў маёй сям’і з’явілася дзіця, і гэта патрабуе ў тым ліку матэрыяльных сродкаў. А для спартсмена перамога – гэта яшчэ і заробак, таму імкнуўся быць першым”. Ва Украіне, кажа Сяргей, зараз складанае становішча, зарабіць грошы цяжка. Таму грашовая ўзнагарода аб марафона сяброўства насамрэч стала добрай сяброўскай падтрымкай.

 

 

 

Юрый Капцераў, другое месца ў абсалютным заліку: натарыус, які сістэматычна займаецца бегам



Юрый не прафесійны спартсмен, ён працуе натарыўсам ў Магілёве: “Праца сядзячая, так. Таму і трэніроўкі патрэбны пастаянна”, – кажа ён.

 

 

Першы свой марафон ён прабег таксама на Гарадзенска-Друскеніцкай трасе ў 2013 годзе. Такім чынам, з Гродна пачаўся яго шлях марафонца і ў Гродна ён упершыню падняўся на п’едэстал.

 

4 align=”” width=”725″ height=”483″ >

 

 

Алег Андрэйчык – кіраўнік аддзелу спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама: “Даць каманду, уключыць адміністратыўны рэсурс – гэтага мала. Трэба ўкласці душу”



Чыноўнік ад спорта, што асабіста браў удзел ва ўсіх шасці гарадзенскіх марафонах – выпадак унікальны. Уласны ўдзел дазваляе яму лепш зразумець, што трэба яшчэ зрабіць, каб спартсмены лепш адчувалі сябе на трасе. Але не толькі службовы абавязак выводзіць яго на старт: “Для мяне марафон гэта тры ў адным – карысна з пункту гледжання арганізацыі працэсу, дазваляе лепш зразумець спартсменаў і размаўляць з імі на адной мове, і, канечне, – я атрымліваю каласальнае задавальненне ад уласнага ўдзелу”.

 

 

Марафон, распавядае Алег, не справа аднаго дня. Ад арганізатараў патрабуецца яшчэ і доўгая папярэдняя падрыхтоўка: “Тут недастаткова толькі аддаць каманду і ўключыць адміністратыўны рэсурс. Трэба ўкласці душу – спартсмены гэта абавязкова адчуюць”. На фінішы Алега Андрэйчыка сустракаў сын. А жонку і маму, Наталлю Андрэйчык, яны сустракалі ўжо разам – яна таксама бегла марафон.

 

 

1 align=”” width=”725″ height=”483″ >

 

 

Святлана Ленкавец, выкладчыца гімназіі, “паміж двума першымі і двума астанімі марафонамі нарадзіла дачку”



У выкладчыцы фізкультуры з Гродзенскай гімназіі №10 на марафоне быў персанальны валанцёр. Сын Ігар ад паловы восьмай чакаў маму на беларускім баку мяжы, і пасля ўвесь час суправаджаў на ровары. Дачушка Софья сустракала Святлану ўжо на фінішы.

 

 

“Марафон бегаю толькі дома, – распавядае Святлана – брала ўдзел у чатырох з шасці. Пасля двух першых марафонаў два гады прапусціла – нарадзіла дачку. А летась ізноў аднавіла ўдзел”. Што да матывацыі, то, са слоў Святланы, марафон – проста яе хобі, тое што яна любіць рабіць для ўласнага задавальнення.

 

 

 

Сяргей Васюковіч, лекар, кіраўнік лабараторыі “Сінлаб”: “Гэта мой першы марафон, ён прысвечаны адкрыццю філіяла ў Гродне”


 

Кампанія “Сінлаб” – адзін са спонсараў марафона. Кіраўнік Гарадзенскага філіяла лабараторыі Сяргей Васюковіч кажа, што хоць не спартсмен, але бегае ўсё жыццё. Марафон ён прабег упершыню і прысвяціў яго адкрыццю філіяла кампаніі. Падтрымаць першага марафонца “Сінлаба” прыйшлі калегі. Праўда, пакуль ніхто з іх паўтарыць подзвіг кіраўніка не наважваецца. Жартуюць, што пакуль патрэніруюцца на больш кароткіх дыстанцыях.

 

 

 

Пётр Сілкін: чалавек-легенда за няпоўныя 75 гадоў прабег 216 марафонаў



Гэты “прафесійны” марафонец з Літвы браў удзел ва ўсіх шасці гарадзенскіх марафонах. Гэтым разам ён стаў другім сярод мужчын у сваёй узроставай групе. Для яго пытанні матывацыі не стаяць увогуле – марафон стаў сэнсам і ладам яго жыцця.

 

 

 

Хто не бег, але быў побач


Андрэй Каранкевіч з аблспорта: “Засталося толькі 100 метраў!”



Мабыць самыя жаданыя ў канцы трасы словы “Засталося толькі 100 метраў” кожны марафонец пачуў ад Андрэя Каранкевіча. Андрэй таксама займаецца бегам. Ён удзельнік прабегаў міру, спартакіяд, а таксама паўмарафонец. Бегам Андрэй заняўся ў 41 год. Да гэтага былі аматарскія заняткі гандболам і барацьбой яшчэ ў школьныя гады. Зараз ён рыхтуецца да рэспубліканскай спартакіяды, а на старт марафона, магчыма, выйдзе ў наступным годзе.

 

 

 

Віктар Курэеў, намеснік начальніка мытнага паста “Прывалка”


Праца ў такім незвычайным месцы, як стадыён, раз на два гады робіцца  для гарадзенскіх мытнікаў звычайнай справай. “Незвычайна, але пытанняў ніякіх няма. Працэс адладжаны за папярэднія пяць гадоў” – кажа Віктар Курэеў. Ён кажа, што і мытнікі, і памежнікі змаглі “забяспечыць марафонцам максімальна камфортны пераход мяжы”.

 

2 align=”” width=”725″ height=”483″ >

 

Асабіста Віктар Курэеў  прадстаўляе беларускую мытню на марафоне ўжо трэці раз, але змяніць статус і прабегчы дыстанцыю пакуль не плануе.

 

 

Дзяніс Шаўчэнка, гарадзенец – прышоў пазаўзець за “Run4fun”



Гарадзенцам Дзяніс вядомы, як аўтар ініцыятывы і адзін з арганізатараў прабегаў цвярозасці. Зараз ён чалец клуба аматараў бегу “Run4fun” і разам з сям’ёй і сябрамі прышоў падтрымаць аднаклубнікаў. “Сам нядаўна прабег паўмарафон у Баранавічах, для марафонскай дыстанцыі яшчэ трэба трэніравацца”.

 

 

 
Здымкі аўтаркі