![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000068629.jpg)
Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы
Гэта трэцяя ўзнагарода беларускай зборнай на кантынентальным першынстве. Раней Таццяна Халадовіч выйграла золата ў кіданні кап’я, а Аліна Талай — срэбраны медаль у бегу на 100 метраў з бар’ерамі.
Адзначым, што Ціхан — трохразовы чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы і бронзавы прызёр Алімпіяды 2008 года. Апошнюю ўзнагароду ён здолеў абараніць пасля допінг-скандалу з дапамогай Спартыўнага арбітражнага суда. Ціхан толькі нядаўна вярнуўся ў вялікі спорт і спадзяецца паспяхова выступіць на Алімпіядзе ў Бразіліі.