![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000068697.jpg)
Ровар наехаў на аўтамабіль. Раварыст шпіталізаваны
Сутнасць здарэння заключалася ў тым, што ўтамабіль “Peugeot” заязджаў у двор, выконваючы левы паварот. У гэты час з пандуса бліжэйшага пад’езда на яго з’ехаў падлетак на ровары. Ад ўдара аб машыну раварыста упаў. Яго даставілі ў шпіталь, дзе і вызначылі, што ў хлопца паламана ключыца.