Гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз” пагражае патоп: калі дажджы не спыняцца, яе можа заліць

|

З праблемай змагаюцца ў галерэі не першы год. Дырэктарка Вольга Бабінская распавядае, што падчас моцнага дажджу яна баіцца знаходзіцца ў памяшканні, бо ў любы момант туды можа ў вялікiм аб’ёме хлынуць вада з вулiцы, як гэта было некалькі гадоў таму.


“Праблема ў тым, што будынак стары і ліўневай каналізацыі тут няма. У папярэднія гады праз фекальныю каналізацыю вада пасля дажджу злівалася да нас у памяшканне. Два гады таму, пасля маёй скаргі, “Водаканал” заліў цэментам адтуліны, каб дажджавая вада не трапляла ў тую самую каналізацыю. Але я баюся, што так званая пробка можа выляцець і нас моцна затопіць. Чыноўнікі на ўсіх узроўнях выказваюць спачуванне, але адказ ва ўсіх аднолькавы: “грошай няма”. Вы паглядзіце, колькі вады збіраецца каля будынку. Ёй няма куды злівацца, і яна ў адзін момант проста прарве дзірку і затопіць мяне”, – кажа Вольга.

 

 

Пасля апошніх працяглых дажджоў дырэктарка тэлефанавала ва ўсе інстанцыі, але толькі “Водаканал” адгукнуўся. Супрацоўнікі прыехалі і сказалі, што яны нічога не могуць зрабіць… бо ў іх няма помпы для вады.

 

Гэтым разам сур’ёзных наступстваў для галерэі ўдалося пазбегнуць, але наступным разам вада ўсё ж можа прабіць каналізацыю і затапіць памяшканне. Па прагнозах сіноптыкаў, дажджы ў бліжэйшыя дні на Гарадзеншчыне не спыняцца.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Акрамя галерэі “Тызенгаўз” у старым будынку [“крывая афіцына” другой паловы XVIII ст.] знаходзіцца яшчэ шэраг дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, да якіх складана нават зайсці з-за вады.