Предприятия Гродненской области заключили контракты на поставку в Китай березового сока и хрусталя

Акрамя таго, вялікую цікавасць у кітайскіх партнёраў выклікала дзіцячае харчаванне “Беллакт”, прадукцыя Дварэцкага льнозавода, Рагозніцкага крухмальнага завода і прадпрыемства па вытворчасці сыраватачна-тлушчавага канцэнтрату “Праймілк”.

 

“Мы спадзяемся, што ўжо ў бліжэйшы час праведзеная праца з кітайскімі партнёрамі паслужыць пэўным прарывам для паставак на кітайскі рынак нашай прадукцыі, у першую чаргу дзіцячага харчавання. Цяпер “Беллакт” завяршае сертыфікацыю прадукцыі для рэалізацыі ў Кітай, вызначаны партнёры для дыстрыбуцыі. Мы бачым вялікія перспектывы і цікавасць у пастаўках іншай малочнай прадукцыі, лёну, крухмалу, шкла”, – распавёў Краўцоў.

 

Па выніках візіту дасягнута дамоўленасць аб бязвыплатным прадастаўленні кітайскаму боку пастаянна дзеючых выставачных пляцовак у Гродне і гродзенскаму – у Ланьчжоў. Таксама ёсць папярэднія дамоўленасці аб праектах па вытворчасці кабельнай прадукцыі, труб ПВХ, упакоўкі для дзіцячага харчавання, а таксама ў сферы будаўніцтва. Акрамя таго, кітайская дэлегацыя возьме ўдзел у традыцыйнай шматгаліновай выставе-кірмашы “Еўрарэгіён “Нёман” восенню ў Гродне.