“Ні мэр, ні іншыя чыноўнікі не прыходзілі”. Януш Парулiс бярэ пазыкі каб выратаваць свой музей

|

З такімі цяжкасцямі Януш сутыкаецца ўпершыню. Апошнім часам да яго прыходзіць усё менш людзей.

 

“Ходзяць у асноўным турысты-замежнікі. Гарадзенцаў няшмат”

 

“Я аптыміст, грошай не прашу ад уладаў. З гарадзенскiх “вярхоў” да мяне так і ніхто не прыходзіў. Я б хацеў, каб гараджане памяталі гісторыю свайго горада, а таго, што ў мяне ёсць, ужо нідзе не знойдзеш. Прыязджаюць замежнікі, імкнуцца наведваць мой музей, а нашыя гарадзенцы – не.


Зараз у школе вывучаюць паглыблена гісторыю горада. Мой музей – і ёсць тая гісторыя горада, якой няма ў кніжках. Але настаўнікі не зацікаўленыя ў маiм музеi, вось што самае крыўднае”, – кажа Януш.

 

Байкі Януша Парулiса. Знаёмства з гарадзенскім чалавекам-легендай

 

У падтрымку музея выступаюць многія гарадзенцы. Некаторыя прыходзяць і здымаюць відэа, дзе распавядаюць пра незвычайнае месца. Напрыклад, так зрабіў зусім нядаўна Мікалай Вербель.

 

“Я ўбачыў публікацыю ў інтэрнэце пра музей і вырашыў не адкладаць у доўгую скрыню. Калі зайшоў, то не ведаў, што здымаць – вочы проста разбягаліся. Хочаце дапамагчы музею, проста схадзіце туды на экскурсію і раскажыце пра яго сваім сябрам і знаёмым. Там сапраўды ёсць на што паглядзець. Унікальнае месца i унікальны чалавек”, – распавёў на сваёй старонцы ў VK Мікалай.