Камп’ютар навучыўся расфарбоўваць здымкі: вось што ён зрабіў са старымі выявамі Гродна

|

З эксперыментаў са старымі гродзенскімі здымкамі бачна, што нейрасетка добра пазнае аблокі і расліннасць. Будынкам збольшага надаецца жаўтаваты колер, а дахі робяцца быццам медныя. Прарама не распазнае брук, трактуючы яго як траву. Збольшага зялёным робіцца таксама і снег.

 

 

Аднак у такога кшталту праграм ёсць вялікі рэсурс для саманавучання. Калі б ёй можна было прадэманстраваць сапраўдныя каляровыя фота даваеннага Гродна, то з часам і брук стаў бы адпаведнага колеру, і Фарны касцёл таксама б пабялеў. Алгарытмы машыннага навучання дазваляюць “натрэніраваць” нейрасетку і навучыць яе самастойна вызначаць колеры, найбольш верагодныя для кожнай часткі здымка.