![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000069345.jpg)
З гродзенскага раддома знікла жанчына на дзявятым месяцы цяжарнасці. АБНОЎЛЕНА: яе ўжо знайшлі
Жанчына сама вярнулася дадому. Міліцыя знайшла яе ў доме ў дачным кааператыве “Хімік”, дзе яна прапісаная. Высветлілася, што жанчына па асабістых справах з’ехала ў Мінск, хаця сыходзіць з раддома на такім тэрміне не рэкамендуецца. У Гродна яна вярнулася на папутках, зараз яе ўжо перадалі медыкам, паведамілі ў прэс-службе гарадзенскай міліцыі.