Гарачыя прапановы халодных напояў. Сем спосабаў наталіць смагу і ахалодзіцца ў Гродне летам
Як гарадзенцам перажыць спёку і насалоджвацца летам? Карысныя парады з гіфкамі
Кактэйлі ў “Basta Pasta”
У піцэрыі “Basta Pasta” можна знайсці кактэйлі з сумесі сокаў, сіропаў і лёду з фруктова-ягаднымі ўпрыгожваннямі. Самае складанае – выбраць, каторы пакаштаваць проста зараз.
Цана: 5 рублёў
Адрас “Basta Pasta”: вул. Пабеды, 35. Ёсць вялікая адкрытая пляцоўка, па вечарах – музыка.
Халодныя напоі ў “Нашай каве”
У “Нашай каве” можна пакашталаць некалькі напояў, што спалучаюць каву з халоднымі дадаткамі – лёдам ці марозівам. Гэтым разам спрабуем той, што складаецца з не перамяшаных кавы і “Швэпса” – два кшталты горычы цікава спалучаюцца ў гэтым напоі. Ён бадзёрыць і ахалоджвае адначасова.
Цэны халодных напояў у кавярні: каля 2,5 рублёў
Адрас “Нашай кавы”: вул. Замкавая, 11. Ёсць летняя тэраса.
Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Дзе выпіць каву пад адкрытым небам?
Піна калада ў “Раскошы”
У “Раскошы” наш выбар выпаў на Піна Каладу. Пераважае ў кактэйлі салодкі смак какоса. Вялікая шклянка кактэйлю з лёдам і саломкай дадуць магчымасць смачнай прахалоды.
Цэны халодных напояў: 3,0-3,5 рублі
Адрас “Раскошы”: вул. Савецкая, 7. Ёсць дзве тэрасы – пры галоўным уваходзе на ходніку Савецкай і з тыльнага боку кавярні, з відам на вуліцу Кірава і турму.
Кактэйль на аснове морса ў “Шэкспіры”
З меню тэатральнай кавярні “Шэкспір” выбралі халодны кактэйль на аснове морса са свежымі замарожанымі ягадамі і лёдам. Сакавіты смак і прыгожы колер не падманулі чаканняў.
Цэны халодных напояў: 2-2,5 рублі
Адрас: будынак Тэатра лялек, вул. Дзяржынскага 1/1. Ёсць адкрытая тэраса. Днём у выходныя тут можна бясплатна пагуляць у настолкі, вечарам – паглядзець кінакласіку.
Вялікая шклянка кактэйля ў “Я”
Кавярня “Я” прапануе халодныя напоі, што спалучаюць фруктовае пюрэ, сокі і колаты лёд. Кактэйль змешваеца ў шэйкеры і падаецца ў вялікай шклянцы.
Цэны халодных напояў: 3-3,5 рублі
Адрас: вул. Савецкая, 5. Ёсць пара столікаў звонку, перад уваходам, на ходніку.
Кактэйль са смакам махіта ў “Хані-Кабані”
Шпацыр у Пышках можна дапоўніць візітам у грыль-бар “Хані-Кабані”. Тут спрабуем кактэйль са смакам махіта. Свежая мята, вялікі кавалак лайма, газаваны “Спрайт” і лёд цалкам адпавядаюць летняму настою і дораць паўгадзіны свечай прахалоды.
Цэны халодных напояў: каля 3 – 5 рублёў
Адрас: будынак інстытута біяхіміі, БЛК, 50. Ёсць вялікая тэраса пад тэнтам.
Фрэш у Еўраопце
Калі смага застане пад час закупаў у гіпермаркеце Еўраопт па вуліцы Дубко, 17, наталіць яе дапамогуць свежаадціснутыя сокі. Прапануюць сок з яблыкаў, морквы, апельсінў, салеры, а таксама іх спалучэнні.
Цана порцыі соку каля 2 рублёў. Пасля 20.00 дзейнічае зніжка 15 %.
Сокавы бар знаходзіцца ў цэнтры гандлёвай залі. Прыемным дадаткам да напою будзе беларускамоўны сервіс.
Дзе паснедаць у Гродне? Вывучаем ранішнія прапановы кавярняў горада