Гарадзенскiя “Варвары” нечакана прайгралі мiнскiм “Паганцам”
Вынік гульні стаў даволі нечаканым, бо “Паганцы” да матчу з гарадзенцамі пацярпелі чатыры паразы запар.
“Гульня ў Мінску прайшла пад дыктоўку абарон. Наша нападзенне хоць і з цяжкасцю, але рухала мяч па полі, а абарона наогул стаяла намёртва. Але тры памылкі побач са сваёй заліковай зонай прывялі да трох дакладных філд-галоў “Паганцаў”, як вынік – 9 прапушчаных ачкоў”, – распавядае галоўны трэнер гарадзенцаў Аляксей Серабракоў.
“Паганцы” : “Варвары” – 9:6
Пасля паразы ад мінчан, у “Варвараў” і ў “Бурштынавых Ястрабаў” стала па 2 перамогі, 3 паражэнні і адна асабістая сустрэча. У Калінінградзе пераможца гэтай пары адправіцца ў фінал, а прайграўшы – у адпачынак.
“Будзь гэтая гульня ў Гродне, то перавага была б у нас, але так як мы гуляем на выездзе, то фаварытам будуць “Бурштынавыя Ястрабы”. Выяздныя гульні гэта заўсёды цяжка ў аматарскім спорце, а выезды звязаныя з перасячэннем мяжы яшчэ больш ускладняюць гэтую задачу. Мы будзем трэніравацца, трэніравацца і трэніравацца. Калі такое крыўднае паражэнне не зматывуе гульцоў больш актыўна наведваць трэніроўкі, то выхад у фінал мы проста не заслужылі”, – дадаў галоўны трэнер.
Вырашальны матч у Калінінградзе пройдзе 20 жніўня.
align=”” width=”725″ height=”483″ >