Гарадзенскія мытнікі прайшлі праверку

|

Разам з кіраўнікамі мытных службаў Беларусі, Украіны і Польшчы высокі госць абляцеў на верталёце памежныя тэрыторыі, агледзеўшы яшчэ шэсць памежных беларуска-польскіх і беларуска-украінскіх пунктаў.

Беларускі бок разлічвае на дапамогу Сусветнай мытнай арганізацыі ў тэхнічным абсталяванні мытных пунктаў і спрашчэнні мытных працэдур.

Следам за Куніо Мікурыя дзейнасць беларускай мытні правераць эксперты Еўрасаюза.

Візіт спецыялістаў з сямі краін запланаваны на 12-15 кастрычніка.

Толькі ў выніку адпаведнасці мытнай службы сусветным стандартам і станоўчай ацэнкі яе працы міжнароднай інспекцыяй, Беларусь зможа атрымаць тэхнічную падтрымку Сусветнай мытнай арганізацыі.

Фота з сайта http://www.ctv.by