Аўтавакзал у Беластоку пачнуць зносіць восенню. У 2017 пабудуюць новы

|

Вакзал, як і цяперашні, будзе двухпавярховым. На першым паверсе размесцяцца касы і зала чакання. На другім паверсе будуць офісы і іншыя неабходныя памяшканні. Побач з будынкам з’явіцца пяць новых платформ, з якіх адразу можна будзе трапіць да пераходу над рэйкамі, які вядзе да чыгуначнага вакзала.

 

Акрамя аўтавакзала тут маюць з’явіцца два невялікія гандлёвыя цэнтры. Па інфармацыі газеты „Kurier poranny”, зараз вядуцца перамовы з сеткай крамаў, якая яшчэ не працуе ў Беластоку.

 

Зямлю пад цэнтр атрымала фірма Budner бясплатна ўзамен за тое, што пабудуе для горада новы вакзал. Ён мае быць гатовы ў вызначаны тэрмін, інакш фірма заплаціць штраф.

 

Ніжэй – выгляд вакзала сёння і выгляд будучага будынка на візуалізацыях.