Прэм’ера гарадзенскага фiльма “Прототип” пройдзе на YouTube

|

Сюжэт фільма ў жанры фантастыкі такі. Вы – навуковец, які заўсёды марыў перавярнуць свет сваім вынаходствам. І нарэшце, калі прататып гатовы, справы раптоўна змяняюцца – трэба не толькі выратаваць вынаходніцтва, але і выжыць.

 

Прэм’ера фільма “Прототип” пройдзе 12 жніўня на YouTube на каналае Amber Film. Пакуль можна паглядзець трэйлер.

 


Чалавек, які скокаў са Старога маста, прымусіў панервавацца сотні гарадзенцаў і стварыў затор

 

Прадзюсар “Прототипа” Уладзімір Юцкевіч распавёў “Твайму стылю” пра цяжкасці пры стварэнні фiльма, пра акцёраў і пра планы на будучыню.


– Усе этапы працы апынуліся складанымi. Усё ж, гэта дэбют, хоць мы і маем вопыт у прадакшэне. Але кінавытворчасць гэта зусім іншы ўзровень і, адпаведна, праца. Самыя складаныя былі здымкі ўсіх экшн сцэн. Мы здымалі на GoPro, якая бачыць вельмі шырокім вуглом: усё страхоўкі і кантакт паміж людзьмі было відаць. Гэта значыць, калі былі сцэны бойкі, то працавалі ў рэальны кантакт і з натуральнай сілай удару. Усе баі ставіў прафесійны трэнер Альфiт Баянавiч Хакаў.


Чаму вырашылі зрабіць фільм ад першай асобы?


– Выбралі гэты стыль, бо ён новы ў кіно, такіх прац вельмі мала, можна сказаць, мы тут першапраходцы. Да таго ж – мноства магчымасцяў для самарэалізацыі. Акцёрамі былі як прафесіяналы з нашага горада, так і пачаткоўцы, якія хацелі паспрабаваць сябе ў кіно. Агулам больш за 30 чалавек.


Хто быў спонсарам фільма?


– Фільм цалкам рэалізоўвалі уласным сродкамі. Зразумела, што кінавытворчасць каштуе немалых грошай, але мы разумелі на што ідзем. У фільме мы прадугледзелі product placement, які пасля выхаду фільма, як мы спадзяемся, хаця б часткова пакрые нашы ўкладанні. Рэалізаваць праект дапамагла перш за ўсё наша сяброўская каманда. Працавалi без выходных і нават перапынку на абед. I нам прыемна, што мы дайшлі да канца.


align=”” alt=”прототип amber film гродно фильм” width=”725″ height=”725″ >