“Лістапад” удачы для Івана Ціхана: гарадзенцы даслалі алімпійцу больш за 1600 лістоў з пажаданнямі перамогі

|

 

Лісты да кідальніка молата, двухразовага чэмпіёна свету і прызёра Алімпійскіх гульняў 2008 года Івана Ціхана можна адправіць на адрас:

 

230025, Гродна, вул. Карла Маркса, 29, Івану Ціхану, да запатрабавання


 

“Іван Ціхан наш зямляк і знакаміты спартсмен. Ён  жыве ў Гродне і ледзь не кожны другі гарадзенец ведае яго асабіста, – кажуць арганізатары акцыі. – Гэтым ліставаннем мы б хацелі даць магчымасць усім жыхарам вобласці падтрымаць Івана і пажадаць яму поспехаў на Алімпіядзе ў Рыа дэ Жанэйра”.

 

Гарадзенцы ў Рыа. За каго заўзець на Алімпіядзе-2016

 

 

За дні, што прашлі ад пачатку акцыі, жыхары Гарадзеншчыны ўжо даслалі земляку-алімпійцу 1606 лістоў. Пасля Алімпіяды, калі спартсмен вернецца на радзіму, усе пасланні будуць ва ўрачыстай абстаноўцы перададзены яму асабіста.

 

 

Здымкі аўтаркі