Гарадзенцаў запрашаюць прыбраць лес на Вiшняўцы

|

“Нас хвалююць праблемы экалогіі, таму i вырашылі гэтай справай заняцца. Гэтая будзе наша першая акцыя, мы хочам пабачыць, колькі смецця прыкладна збярэм і колькі па часе гэта працягнецца. З нашай арганізацыі будзе каля 20-30 актывістаў, гэтага можа хапіць, але мы ўсё роўна спадзяемся прыцягнуць яшчэ людзей.


Мы разлічваем прыцягнуць найбольш актыўныя і зацікаўленыя пласты грамадства: школьнікаў, студэнтаў. Яны зараз на вакацыях, таму будні дзень цалкам падыдзе. Пазней мы плануем праводзіць такія акцыі і па суботах ды нядзелях, прыцягваць больш дарослае насельніцтва”, – распавялдае адна з арганізатараў акцыі Алена.

 

АБФ (Актыўным Быць Файна) – першая ў Беларусі арганізацыя сучаснай народнай адукацыі. Стварэнне арганізацыі стала вынікам устойлівага развіцця праекта “ABF для актыўнай моладзі ў Беларусі”, які доўжыўся з 2012 па 2015 год.


“Аснову народнай адукацыі складаюць навучальныя ці, як мы іх называем, “шведскія” гурткі. Дэвіз нашай арганізацыі – “Навучаючы іншых, вучымся ў іх” – адлюстроўвае асноўны прынцып дзейнасці АБФ. Мы верым, што дэмакратыя гэта не столькі палітычная сістэма, колькі мысленне і свядомасць людзей, іх грамадзянская актыўнасць і адказнасць. Менавіта таму мы працуем са “шведскім” гуртком як з метадам, які навучае дэмакратыі, у першую чаргу, праз сам працэс яго правядзення”.

 

Уборка лесу пройдзе 10 жніўня, пачатак у 11.00. Збор на канцавым прыпынку “Вiшнявец”. Пры сабе пажадана мець смеццевыя пакеты і пальчаткі. Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумары +375 33 6210945 (МТС)