У Гродне прайшоў шосты этап кубка па крос-кантры “Тры вярсты”

|

Дарослым удзельнікам трэба было пераадолець тры кругі па 18 кіламетраў. Дзецям – усяго адзін круг.

 

З першых кіламетраў дыстанцыі гонка атрымалася напружанай. Чацвёрка лідараў адарвалася ад астатніх гоншчыкаў і вяла барацьбу паміж сабой да самых апошніх метраў дыстанцыі. У выніку ўсё вырашылася на апошніх хвілінах. У спрынтарскай разборцы мацнейшым аказаўся лідар агульнага заліку – Андрэй Мурыгін, другім прыйшоў да фінішу Леанід Шумелёў, трэцім  – Ягор Прасвірын.

 

Пасля этапа ўдзельнікі гонкі ў чарговы раз падзякавалі дырэктару трасы і арганізатару спаборніцтваў Сяргею Нікуліну. Менавіта на гэтым чалавеку трымаецца развіццё крос-кантры ў рэгіёне.


“У цэлым прайшло ўсё добра. Толькі, нечакана для мяне, удзельнікам было цяжка, хоць траса, на маю думку, не моцна складаная. Шкада толькі, што ў мяне сілаў не хапіла, каб праехаць усю дыстанцыю, дала пра сябе ведаць стомленасць, якая накапілася за час падрыхтоўкі этапу. Ды і “Суседзi”, напэўна, яшчэ адгукаюцца”, – сказаў Сяргей.

 

Да завяршэння кубка па крос-кантры засталося два этапы. Наступныя пройдуць 28-га жніўня ў раёне Зарыца і 25-га верасня ў Слоніме.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >